"Мы вясну гукаем, вясну сустракаем"
"Гуканне вясны" - традыцыйнае беларускае свята. Абрад праходзіць пад канец сакавіка - пачатак красавіка, калі канчаецца халодная і доўгая зіма, а на змену ёй праходзіць вясна, якая нясе людзям цяпло і святло.

Каб развітацца з зімой і паскарыць надыход вясны, праводзіцца прыгожы і радасны абрад "Гуканне вясны".


Вясна, вясна красная,
Прыйдзі, вясна ясная,
Прыйдзі да нас хутчэй,
Сонейкам усіх абагрэй!




